Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У судзе Цэнтральнага раёну Менску судзілі апазыцыйнага палітыка Вячаслава Сіўчыка. Яго абвінавацілі ў дробным хуліганстве.


Суд палічыў, што Сіўчык нібыта сварыўся і ўчыніў бойку з грамадзянінам. Вяла працэс судзьдзя Тацяна Паўлічук. Абараняла Вячаслава Сіўчыка адвакат Вера Страмкоўская.
Судзьдзя не задаволіла хадайніцтва выклікаць у суд сьведкаў затрыманьня Сіўчыка – Уладзімера Раманоўскага і грамадзяніна, зь якім, быццам бы, біўся спадар Сіўчык.


Супрацоўнікі міліцыі затрымалі В.Сіўчыка ўчора ўвечары, калі той выходзіў з кавярні ў “Траецкім прадмесьці” па заканчэньні паседжаньня мэмарыяльнай сэкцыі Таварыства аховы помнікаў, якую ўзначальвае Вячаслаў Сіўчык.

На паседжаньні абмяркоўваліся пляны грамадзкасьці ў справе ўшанаваньня памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Адзін з лідэраў прадпрымальніцкага руху Аляксандар Макаеў размаўляў з Вячаславам Сіўчыкам па тэлефоне менавіта ў той момант, калі яго затрымалі. Алесь Макаеў пачуў нейкія галасы, і Сіўчык сказаў яму: “Тут нейкі правакатар”.

Вячаслаў Сіўчык апошнім часам актыўна працаваў у прадпрымальніцкім руху, дапамагаў ў арганізацыі акцыяў пратэсту. Прадпрымальнікі лічыць ягонае затрыманьне прэвэнтыўнай мерай.

XS
SM
MD
LG