Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Улада сама па сабе — гэта страшэнны грэх”


Пра што пісалі беларускія газэты 10 студзеня ў розныя гады.

Савецкая Беларусь” у 1928 годзе змясьціла выступ старшыні СНК БССР Галадзеда да 2 сэсіі ЦВК БССР, дзе адзначана: “Мы шмат можам зрабіць у галіне разгортваньня экспорту... Напрыклад, экспорт прадуктаў сельскай гаспадаркі — птушніцтва, сьвінаводзтва і г.д. можа даць нам значны прыбытак, бо гэтыя прадукты маюць шырокі рынак збыту, а мы ад экспорту ўзмацняем нашую валюту. Але ўсё гора ў тым, што мы яшчэ ня ўмеем гадаваць гэтыя экспортныя тавары. Напрыклад, нашыя гусі, якія мы накіроўваем у Бэрлін, бракуюцца, бо яны ня то сінія, ня то худыя”.

“ЛіМ”, год 1938 і рэдакцыйны артыкул “Супроць фармалізма ў мастацтве”: “Барацьба з фармалізмам ёсць барацьба за рэалізм у мастацтве, барацьба за партыйнае мастацтва. Беларускія работнікі мастацтваў павінны абгаварыць пытанне аб фармалізме ў звязку з закрыццём тэатра імя Мейерхольда. Упраўленню па справах мастацтва пры СНК БССР неабходна арганізаваць абгаварэнне артыкулаў, змешчаных у цэнтральным друку, аб тэатры імя Мейерхольда. Трэба ўскрыць рэцыдывы мейерхольдаўшчыны ў беларускіх тэатрах, роўна як і ў выяўленчым і музычным мастацтве БССР”.

* “Народная воля”, год 1998. Юрый Хашчавацкі пасьля бандыцкага на яго нападу піша: “Я яшчэ ня бачыў улады, якая б асэнсоўвала ўласную грахоўнасьць. Бо ўлада сама па сабе — гэта страшэнны грэх. Гэта неабходнасьць лавіраваць паміж вялізнай колькасьцю інтарэсаў. І кожнае рашэньне можа адгукнуцца ўціскам нечых правоў. Таму ўлада мусіць круціцца вельмі асьцярожна, тактоўна, а галоўнае — штодня замольваць свае ўчорашнія грахі. Менавіта адчуваньне вечнай віны можа надаць ёй, уладзе, чалавечае аблічча”.

XS
SM
MD
LG