Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Супрацоўнікі міліцыі паведамілі сябрам Вячаслава Сіўчыка, што яго завезьлі ў турму на вуліцу Акрэсьціна. Яго будуць трымаць там да суду.


Адзін зь лідэраў прадпрымальніцкага руху Алесь Макаеў паведаміў “Свабодзе”, што ў момант затрыманьня Вячаслава Сіўчыка ён размаўляў зь ім па тэлефоне, калі той выйшаў з кавярні на ганак. Падчас размовы Макаеў пачуў нейкія галасы, а Сіўчык патлумачыў яму, што да яго падыйшоў нейкі правакатар. Адразу пасьля гэтага сувязь зь ім абарвалася.

Месяц таму, калі прэвэнтыўна затрымалі актывістаў прадпрымальніцкага руху, іх, нягледзячы на тое, што наперадзе быў працоўны дзень, у суд не прывезьлі. Усіх судзілі толькі на наступныя суткі пасьля акцыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG