Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады пагражаюць пазбаўленьнем ліцэнзіяў


Начальнік управы прадпрымальніцтва Менгарвыканкаму Аляксандар Каліноўскі заявіў Радыё Свабода, што заўтра ў Менску пройдзе праверка выкананьня рэжыму працы індывідуальнымі прадпрымальнікамі.

Паводле ягоных словаў, праверка мае плянавы характар.

Якія захады будуць ужытыя да парушальнікаў? Спадар Каліноўcкі сказаў,што яны выкладзены ў адпаведнай пастанове ўраду пра ліцэнзійныя патрабаваньні да раздробнага гандлю. Там прадугледжаны і мэханізм пазбаўленьня ліцэнзіі.

Лідэр грамадзкага аб’яднаньня “Пэрспэктыва” Анатоль Шумчанка заявіў, што ўлады спалохаліся прадпрымальнікаў, якія зьбіраюцца выйсьці на Кастрычніцкую плошчу. Паводле спадара Шумчанкі, гэта азначае, што “ўлада пайшла супраць свайго народу”.

“Мы хочам, каб нас не баяліся, а паважалі і цанілі. Як гэта робяць мільёны спажыўцоў”, — сказаў А.Шумчанка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG