Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Гэта ўціск народу, яго сацыяльных правоў і свабодаў”


Спадарыня: “Няправільна гэта. У мяне прафэсійная шкоднасьць на працы, і мне недастаткова трыццаці дзён адпачынку. А было ў мяне 52 дні на год за шкодныя ўмовы. Я — мэдсястра-анэстэзіст. У нас і на пэнсію раней сыходзілі. Цяпер усё адмянілі”.

Спадарыня: “Гэта ненармальна, гэта ён наагул бязглузда зрабіў”.

Спадар: “Трэба было кампэнсаваць гэта грашыма. Каб чалавек адпачываў, дзе і калі ён хоча, каб ня быў ён “зашораны”. Няхай плацяць грошы, і ён будзе адпачываць на Канарах”.

Спадар: “Настаўнікі наогул гаротныя людзі. Няхай бы два месяцы адпачывалі ад нашых сучасных дзяцей. Перш чым адабраць, трэба было штосьці даць людзям. Яны заслугоўваюць гэтага. Я супраць таго, калі крыўдзяць ня толькі настаўнікаў і мэдыкаў, але наагул старэйшае пакаленьне. Іх кінулі на выжываньне”.

Спадар: “У сацыяльна арыентаванай дзяржаве, якой называе сябе Беларусь, гэта ўціск народу, яго сацыяльных правоў і свабодаў”.

Спадарыня: “Такім катэгорыям, як мэдыкі, настаўнікі, дадатковыя адпачынкі, я лічу, павінны былі захаваць”.

Спадарыня: “Дрэнна зроблена, бо людзі ўкладаюць сваю душу. Людзі амаль поўны дзень у школах, мэдустановах, а ім дадатковыя адпачынкі адмянілі. Адмянілі тое, што яны заслужана зарабілі за многія дзесяцігодзьдзі. Нашаму вышэйшаму кіраўніцтву гэта на руку, у іх казна пустая”.

Спадарыня: “Я ня згодная з гэтым. У мяне, напрыклад, адпачынак быў 30 дзён, а зараз — 24. Калі адзін раз на дзесяць гадоў давядзецца куды паехаць, дык што гэта за адпачынак разам з дарогай — дваццаць чатыры дні?”

Спадар: “Працоўны адпачынак быў 36 дзён. Я — кіроўца, хворых важу. Шэсьць дзён зьнялі, гэта непарадак”.

Спадарыня: “У мяне быў адпачынак 30 дзён плюс 15 за шкоднасьць, усяго — сорак пяць. Лепей было: болей часу зь дзіцем у адпачынку пабыць можна, больш увагі сям’і аддаць”.

Спадар: “Кепска гэта, тым болей што ў нас — радыяцыйная зона. Людзям трэба ня толькі працаваць, але й адпачываць. А што атрымліваецца? Усе льготы адмянілі! Каго мы кормім — чыноўнікаў!”
XS
SM
MD
LG