Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Каб яшчэ забаранілі піць.."


У Нямеччыне і Францыі забаранілі паліць у кавярнях і рэстарацыях. Ці ўхвалілі б такую забарону магілёўцы? Апытаньне на вуліцах Магілёва.


Спадар: “У нас таксама забараняецца паліць у грамадзкіх месцах. Я думаю, што ў нас гэта даўно ўжо існуе. Я сам палю. У прынцыпе я паважаю чужыя меркаваньні. Я стараюся не паліць у грамадзкіх месцах”.

Спадарыня: “Я сама не палю, Я супраць таго, каб палілі ў грамадзкіх месцах, але з другога боку, калі перад кавярняў стаіць натоўп народу й паліць гэта не прыгожа. Думаю, што месцы нейкія трэба рабіць”.

Спадар: “Я не палю. Думаю так, што гэта слушнае рашэньне і мы павінны ісьці такім жа кірункам. Гэта вельмі правільнае рашэньне”.

Спадарыня: “Наагул варта было б гэта зрабіць, але мне здаецца, што гэта немагчыма.

Карэспандэнт: “А як вы да гэтага ставіцеся?”

Спадарыня: “Я стаўлюся да гэтага дужа станоўча”

Карэспандэнт: “А самі, ці паліце?”

Спадарыня: “Не, я сама не палю”

Малады спадар: “Напэўна трэба. Вы ведаеце, паленьне шкодзіць здароўю. Я мяркую, што нельга паліць. Трэба забараняць гэта ўсё”.

Спадар: “Я думаю, што можна. Можна ўсё”.

Карэспандэнт: “А як вы да гэтага ставіцеся?”

Спадар: “Як у войску, ведаеце. Некаторыя паляць стоячы. Вось паставіць сьметніцы, каб каля іх палілі. Альбо палілі ў спэцыяльна адведзеных месцах”.

Спадарыня: “Трэба, але гэта будзе дужа складана”.

Карэспандэнт: “А чаму?”

Спадарыня: “Таму, што моладзь настолькі ўцягнулася. Ім здаецца, што гэта супакойвае нэрвовую сысіэму, лягчэй жыць. У нас у сям’і ніхто ня паліць”.

Спадар: “Наагул, пажадана гэта зрабіць, але ня кожны прыслухаецца. Мне да прыкладу не падабаецца, калі нехта паліць у грамадзкіх месцах”.

Спадарыня: “Пажадана. Трэба, каб меней палілі. А што забаранілі паліць, нармальна наагул. Каб яшчэ забаранілі піць, то яшчэ лепей было б. Людзі пачалі б працаваць”.

Спадар са спадарыняй. “Ня ведаю, напэўна можна. На працы напэўна трэба, каб былі нейкія месцы”

Карэспандэнт: “А ў кавярнях, рэстаранах?”

Спадар: “Было б няблага. Тым, хто ня любіць паліць, ня дужа прыемна, каб самаму дыхаць, каб рэчы пахлі. Такі дыскамфорт адчуваеш”

XS
SM
MD
LG