Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Барысаўскай міліцыі ўтрымліваюць лідэра кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Віктара Гарбачова.


Як паведаміла “Свабодзе” жонка затрыманага Сьвятлана, разам з Віктарам і непаўналетнім сынам Мікалаем яны вярталіся на электрацягніку з Крупак у Барысаў:

“Пры выхадзе зь цягніку незнаёмы мужчына пачаў чапляцца да Віктара, штурхаць яго. На заўвагі не рэагаваў. На яго крык прыбеглі міліцыянты і перадусім загадалі Віктару ісьці за імі ў пастарунак. Мужчына-правакатар пасьпешліва зьбег”.

Са словаў Сьвятланы Гарбачовай, ад 9.30 Віктар утрымліваецца ў Барысаўскім РАУС. Сям’я застаецца побач. Сьвятла Гарбачова ўпэўненая, што супраць яе мужа ўчыненая правакацыя, каб ізаляваць яго ад ўдзелу ў арганізацыі мітынгу прадпрымальнікаў, заплянаванага на 10 студзеня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG