Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Трамвай да гэтага часу ў Мінску знікне...”


Пра што пісалі беларускія газэты 8 студзеня ў розныя гады мінулага.


“Вольная Беларусь” на гэтым тыдні 1918 году паведамляе зь вёскі Цесова Слуцкага павету: “Лес сякуць, аж зямля-маці стогне. Сэрцо баліць, што калі так пойдзе, то скора ні будзе с чаго хаты зрабіць. Вельмі вялікі кавалак згубілі, спалашылі дазвання, ў цэлюх, — адны пні засталіся. А дворныя трасуцца, бы ліст на асіні. І што гэта будзе з гэнаго, то адзін Бог ведае. Як паглядзіш на людзей, то адны як мярцьвяцы, а другія, як шалёныя”.

“Віцебскі пролетарый” да 60-годзьдзя сьмерці паэта Някрасава піша ў рэдакцыйным артыкуле: “Прыгнятальнікі народа, крывасмокі, дармаеды, закляймённыя ў творах Някрасава, на жаль, жывуць яшчэ ў Германіі, Італіі, Японіі і іншых капіталістычных краінах. Фашызму не па нутру квітнеючы Совецкі Саюз. Фашысты і іх верныя слугі — трацкісты і бухарынцы — мараць аб рэстаўрацыі капіталізма ў СССР. Ніколі не бываць гэтаму! Свабодны 170-мільённы совецкі народ, кіруемы партыяй Леніна-Сталіна, непераможны!”

“Трамвай да гэтага часу ў Мінску знікне”, — прадказвае ў 1968 годзе ў “Вячэрнім Мінску” галоўны спэцыяліст “Менскпраекту” Давід Краўцоў. — “На ўчастках кальцавых дарог пройдуць экспрэсныя аўтобусныя лініі даўжынёй у 45 кіламетраў. Улічваецца і павелічэнне колькасці легкавых аўтамабіляў. Транспартная праблема сённяшняга дня адыдзе ў далёкае мінулае. Мы са здзіўленнем будзем успамінаць чэргі на прыпынках, трамвай, які знікне, перапоўненыя людзьмі аўтобусы і тралейбусы і думаць: “Няўжо гэта было калісьці?”
XS
SM
MD
LG