Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Джордж Буш выпраўляецца на Блізкі Ўсход


Washington, DC, 20Dec2007

Washington, DC, 20Dec2007

Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш у аўторак пачынае васьмідзённую паездку на Блізкі Ўсход. Ён мае наведаць Ізраіль і Заходні Бераг, Кувэйт і іншыя краіны.


Ізраільска-палестынскі мірны працэс, Іран і Ірак – на першым месцы ў парадку дня блізкаўсходняга турнэ кіраўніка ЗША.
Візыт Джорджа Буша адбываецца праз шэсьць тыдняў пасьля таго, як ён прымаў ізраільска-палестынскае кіраўніцтва, якое пагадзілася аднавіць усур’ёз мірныя перамовы.
Дарадца Буша ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Стывен Хадлей на мінулым тыдні заявіў, што прэзыдэнт ня мае ніякіх асаблівых плянаў, якія мог бы непасрэдна прапанаваць на тыя перамовы. Бальшыня аналітыкаў чакаюць, што Буш абмяжуе свае высілкі канфідэнцыйнай падтрымкай арабскіх дзяржаваў за іх спрыяньне мірнаму працэсу. Таксама аналітыкі адзначаюць, што пасьля сямі гадоў па-сутнасьці ігнараваньня праблемы Джордж Буш, відавочна, з падачы Кандалізы Райс, вырашыў нарэшце паказаць яе важнасьць.
Праблема Іраку таксама будзе істотнай у часе блізкаўсходняга турнэ амэрыканскага прэзыдэнта. Летась амэрыканская вайсковая прысутнасьць зьменшыла узровень супрацьстаяньня паміж сунітамі і шыітамі, дала магчымасьць ірацкаму ўраду скарэктаваць Канстытуцыю. Аднак працэсы адбываюцца вельмі замаруджана.
Нарэшце, Іран. Ня толькі ЗША ня хочуць, каб гэта шыіцкая мусульманская краіна мела ядзерную зброю, але і лідэры суседніх суніцкіх мусульманскіх краінаў занепакоеныя амбіцыямі Ірану дамінаваць у рэгіёне. Амэрыканскі прафэсар Мургаф Жуэжаці падкрэсьлівае складанасьць іранскай праблемы:
“Гэта – двусечны меч. Суніцкі Блізкі Ўсход вельмі баіцца Ірану. У той жа час, мне падаецца, яны ня хочуць мець ніякага амэрыканскага дзеяньня супраць Ірану, якое абвастрыла б сытуацыю і паставіла іх на лінію фронту. Усё, што яны хацелі б бачыць,– гэта мудрую і разумную палітыку адносна Ірану, якая сярод іншага супакоіла б яго амбіцыі быць гегемонам”.
Аналітыкі пагаджаюцца ў меркаваньнях, што ў часе візыту Джордж Буш выкажа салідарнасьць з сяброўскімі арабскімі дзяржавамі супраць любых памкненьняў Ірану дамінаваць у рэгіёне.
Тым часам міністэрства замежных справаў Ірану ўжо скрытыкавала заплянаваную паездку Буша, назваўшы яе “прапагандысцкай” дзеля “ўмяшаньня” ў рэгіянальныя адносіны паміж дзяржавамі.
  • 16x9 Image

    Вячаслаў Ракіцкі

    Вячаслаў Ракіцкі – беларускі журналіст, тэатральны і кінакрытык, рэжысэр і сцэнарыст дакумэнтальнага кіно, перакладчык. Кандыдат мастацтвазнаўства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар Радыё Свабода з 1997 году.

XS
SM
MD
LG