Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Лукашэнка выбірае залежнасьць ад Пуціна”


Як піша аўстрыйская газэта "Die Presse", “Менск ізноў набіваецца ў сябры да Масквы, паколькі тая мае танны газ ды крэдыты для беднага суседа”.


Аднак аглядальнікі зазначаюць, што “апошнія пагадненьні паміж абедзьвюма краінамі даюць зразумець: Беларусь толькі на паперах застаецца незалежнай ад свайго суседу, рэальна ж яна паступова становіцца часткай Расеі.”
“Аляксандар Лукашэнка ведае, дзе ягонае месца. Ягоная нядаўняя пагроза выслаць з краіны амэрыканскага амбасадара мусіць гучаць для Пуціна як музыка”,– піша "Die Presse" і працягвае:
“Хаця ўсяго некалькі месяцаў таму ўсё выглядала зусім інакш. Паводле лукашэнкавай рыторыкі пачатку 2007, аднабаковая арыентацыя Беларусі была вялікай памылкай – менавіта Эўразьвяз ёсьць ідэальным партнэрам для Менску”.
Як падкрэсьлівае аўстрыйскае выданьне, усё гэта было агучана Лукашэнкам у часе ягонай сваркі з Пуціным у выніку падвышэньня коштаў на паліва. Калі ж Масква паабяцала, што энэрганосьбіты для Беларусі ня будуць прадавацца па ўсясьветных рынкавых коштах, дыктатар ізноў стаў лагодным.
Паводле "Die Presse", танная энэргія ды крэдыты для Менску ёсьць ні чым іншым “як прынадай”. “Гэта дазволіць Лукашэнку і надалей своечасова выплачваць зарплаты ды пэнсіі і зробіць краіну фатальнай залежнай ад Расеі”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG