Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Нішто не заменіць чалавеку месца, дзе яму... далі мову”


Пра што пісалі беларускія газэты 7 студзеня ў розныя гады мінулага.


“Оршанский вестник” у 1918 годзе інфармуе з Петраграду: “Вечерняя правда” паведамляе падрабязнасьці замаху на Леніна. Ён нават не заўважыў здрадніцкіх стрэлаў. Сакратар швэйцарскай сацыял-дэмакратычнай партыі Плятэн, які ехаў зь ім, пачуўшы стрэлы, хуткім рухам нахіліў галаву Леніна і тым самым выратаваў ягонае жыцьцё. Куля падрапала палец рукі Плятэна, якой ён нахіляў галаву Леніна. У аўтамабіль зроблена чатыры стрэлы”.

На старонках “Бацькаўшчыны” ў 1958 годзе Мікола Куліковіч піша пра расейскага тэатразнаўцу Яўрэінава: “У ягонай кнізе “История русского театра”, выдадзенай у 1955 г. у Нью Ёрку, ён кажа, што беларускія калядныя абрады з выдатнай “Казой” лепш за ўсё пераконваюць, адкуль ідзе генэза драмы... Яўрэінаў накіроўваецца ў Беларусь і запраўды ў вадной беларускай вёсцы (Бабіна каля Бабруйска) знайшоў і наглядаў трагедыю ў ейнай першабытнай чысьціні”.

“Голас Радзімы”, 1978 год. З нагоды выданьня кнігі “Зямля пад белымі крыламі” яе аўтар зьвяртаецца да беларусаў-замежнікаў: “Я разумею, не кожны можа прыехаць... І таму другая мэта маёй кнігі: узяць вас за руку і прайсціся па сцежках Радзімы шляхам вашай маладосці. Таму што, вядома, прыўкрасная “ліхая суш” Аўстраліі, прыўкрасныя абшары Канады, але нішто не заменіць чалавеку месца, дзе яму разам з матчынай груддзю далі мову... Надзейны ваш сябра Ул.Караткевіч”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG