Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэнтральная выбарчая камісія Грузіі паведаміла, што ёй вядомыя вынікі падліку бальшыні бюлетэняў.


Міхаіл Саакашвілі набірае 51,19% галасоў на прэзыдэнцкіх выбарах у Грузіі. Гэта азначае яго перамогу ў першым туры.

Ягоны асноўны канкурэнт апазыцыйны лідэр Леван Гачэчыладзэ атрымаў 25,53%. Пра гэта паведамляе агенцыя РІА “Новости” са спасылкай на Цэнтравыбаркам.

Пакуль няма дакладных вынікаў з аддаленых раёнаў і з участкаў за мяжой, але яны, як падкрэсьліваюць прадстаўнікі Цэнтарвыбаркаму, не паўплываюць на канчатковы вынік.

Міжнародныя назіральнікі заявілі, што прэзыдэнцкія выбары ў Грузіі ў асноўным адпавядалі дэмакратычным стандартам. Адначасна назіральнікі адзначылі шэраг парушэньняў, якія ў пэрспэктыве трэба ліквідаваць. Тым часам у Тбілісі некалькі тысяч чалавек узялі ўдзел у мітынгу апазыцыі. Апазыцыйныя лідэры заяўляюць, што вынікі прэзыдэнцкіх выбараў сфальшаваныя і адмаўляюцца іх прызнаць.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG