Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як вы адзначаеце сьвята Божага нараджэньня?


На пытаньне "Свабоды" адказвалі мінакі на праспэкце Незалежнасьці ў Менску.


Спадарыня: “Я не трымаю пост. Сьвята не адзначаю. У царкву хаджу, але не тады, калі сьвята, а, калі душа патрабуе”.

Пэнсіянэрка: “Нараджэньне адзначаем. Як? Ну, можам папіць гарбаты. У царкву я хаджу. Веру, што пасьля гэтага мне на душы стане лягчэй”.

Спадар: “Адзначаем. Як? А так – у сэрцы”.

Спадар: “Наагул, ніколі. Веру, калі трэба. А так – не”.

Спадарыня: “Богу памалюся. Пасьцілася. У царкву схаджу”.

Спадарыня: “У царкву схаджу, а перад тым стол накрыю”.

Студэнт: “Да сяброў у госьці ходзім. Пост? Не, не трымаем. У царкву ходзім”.

Спадарыня: “Хаджу ў царкву з нагоды сьвята. Дома звычайна зьбіраемся за сямейным сталом на сьвята”.

Студэнт: “Ну, мы ж праваслаўныя. Мы дома адпачываем, бо выходны дзень. Паколькі жывем у інтэрнаце, то мы з хлопцамі разам зьбіраемся”.

Студэнт: “Я праваслаўны. Ходзім на вуліцу і сьвяткуем там з усімі людзьмі. Віншуем адзін аднаго. Потым шампанскае, якое пасьля Новага году засталося, віно, гарэлку... Як усе”.

Спадар: “Хаджу ў храм. Прашу Бога, каб памілаваў і ўратаваў нас. Майго сына таксама і маіх унукаў”.

Спадарыня: “Пост трымаем абавязкова па сілах нашых. Молімся. Новы год мы сустракалі ў сваім храме. Апоўначы была служба. А на Нараджэньне Хрыстова пойдзем у царкву на службу. Потым прыйдзем дадому, адпачнем і накрыем сьвяточны стол і са сваёй сям’ёй будзем сустракаць сьвята”.

Спадарыня: “Я вельмі добра адсьвяткавала каталіцкае сьвята. Я была ў Іўі. Там сьвята ладзілі татары і так было прыгожа! А дзеці ў мяне і муж праваслаўныя. Я адзначаю і каталіцкае сьвята, і праваслаўнае. Заўсёды куцьцю раблю. Дзеці запытваюць: “Мам, а дзе ж куцьця?”. А я ім пяку такія маленькія каноны, дробненькія такія з макам. Мы зь вёскі. Дык у печ ставім пярлоўку. Потым раніцай куркам нясу кашкі, цялушцы і авечкам сена. А ў горадзе... Рыс, разынкі туды, цукру... Ну, каб смачна было”.
XS
SM
MD
LG