Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Канец цытаты": 29.12.2007 – 04.01.2008


Самыя яскравыя выказваньні герояў перадачаў “Свабоды” за мінулы тыдзень.


“Як толькі будуць уведзены істотныя для нашай эканомікі санкцыі, то мы адрэагуем вельмі жорстка па ўсіх накірунках, у палітыцы, у эканоміцы і іншых сфэрах. Першы, хто будзе вышпурнуты, гэта будзе пасол Злучаных Штатаў”.

Аляксандар Лукашэнка, кіраўнік Беларусі – у выступе напярэдадні Новага году


“Гэта – апошняя кропка, апошняе папярэджаньне Злучаным Штатам… калі ЗША захочуць давесьці справу да гэтага, дык яны тое і атрымаюць”.


Мікалай Чаргінец, старшыня міжнароднай камісіі Савету Рэспублікі – пра пагрозу А. Лукашэнкі выслаць з краіны пасла ЗША


“Амэрыканцы будуць працягваць вайну з рознымі тэрарыстамі, а эўрапейцы даваць грошы сваім суседзям, каб неяк іх цывілізаваць”.

Віктар Івашкевіч, намесьнік старшыні партыі БНФ – з прагнозу на 2008 год


“Мяркую, у наступным годзе ўлады саступяць, і “Народная воля” будзе нарэшце распаўсюджвацца праз кіёскі “Саюздруку”. Таксама думаю, што ўлада зьменіцца, Беларусьсю будзе кіраваць новы чалавек, і ягонае прозьвішча будзе не Лукашэнка”.


Марына Коктыш, журналістка газэты “Народная воля” – з прагнозаў на 2008 год


“Як кажуць мудрыя людзі, не бывае так кепска, каб ня стала яшчэ горш. Год Пацука ўсё ж такі. Хто зможа “крысятнічаць”, той, на жаль, і будзе “крысятнічаць”.

Алесь Яўсеенка, гомельскі праваабаронца - з прагнозаў на 2008 год


“Выбары ў Расеі ўжо адбыліся, хаця мы ня ведаем, хто будзе кіраваць Расеяй”.

Віталь Сіліцкі, палітоляг – з прагнозаў на 2008 год


“Лукашэнка хоча езьдзіць па горадзе не на аўтамабілі, як усе, а на танку, і пры гэтым не зьвяртаць увагі, якое сьвятло гарыць – чырвонае ці зялёнае”.


Анатоль Лябедзька, старшыня Аб’яднанай Грамадзянскай партыі


“На палітыку ўжо няма ані спадзяваньняў, ані страхаў”.

Ігар Бабкоў, культуроляг і пісьменьнік – у перадачы “Праскі акцэнт” “2008: прагнозы, страхі, спадзяваньні”


“Я ня зьвязваю гэта з новым маладым пакаленьнем, якраз новае пакаленьне больш за ўсё расчароўвае… Гэта канфармісты, прагматыкі, рацыяналісты, людзі, якія паводле сваіх жаданьняў вельмі хутка сталі старымі”.

Сьвятлана Алексіевіч, пісьменьніца – у перадачы “Праскі акцэнт” “2008: прагнозы, страхі, спадзяваньні” пра пэспэктывы пераменаў


“Калі ў студзені людзі даведваліся пра крызыс з экранаў тэлевізараў, і ў іх нараджаліся трывожныя думкі, то напрыканцы году пра крызыс яны даведаліся праз цэньнікі. Рэакцыя была ўжо вельмі канкрэтнай. Урэшце людзі перанесьлі адказнасьць на ўладу. Гэта і ёсьць вынік 2007 году. Улады ў тых жа навагодніх віншаваньнях раз за разам кажуць пра нейкія зьнешнія пагрозы. Аднак на пытаньне, хто ж вінаваты, людзі цяпер адказваюць — улада. І гэта адбіваецца на дынаміцы як рэйтынгу даверу, так і электаральнага рэйтынгу”.

Сяргей Нікалюк, палітоляг – пра дадзеныя апытаньня літоўскага дасьледнага цэнтру НІСЭПД аб падзеньні рэйтынгу А.Лукашэнкі
  • 16x9 Image

    Юры Дракахруст

    Журналіст. Нарадзіўся ў 1960 г. Зь 2000 г. — супрацоўнік Беларускай рэдакцыі Радыё Свабода ў Празе. Ляўрэат прэміі Беларускай асацыяцыі журналістаў (1996).
     

XS
SM
MD
LG