Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўскія прадпрымальнікі перадалі патрабаваньні


Некаторыя крамы ў цэнтры Магілёва не працуюць

Некаторыя крамы ў цэнтры Магілёва не працуюць

Каля паўтары сотні прадпрымальнікаў прастаялі на плошчы Леніна блізу дзьвюх гадзінаў. Яны чакалі заявы рабочай групы прадпрымальнікаў, якая ўчора мелася выпрацаваць патрабаваньні да ўраду Беларусі і прэзыдэнта.


Перад дванаццатай гадзінай прадстаўніца рабочай групы, старшыня адной з гарадзкіх радаў прадпрымальнікаў Ларыса Высоціна паведаміла, што патрабаваньні сфармуляваныя і ўжо дасланыя ў Менск.

Патрабаваньні зводзяцца да двух пунктаў:

1. Абвясьціць мараторый на дзеяньне прэзыдэнцкага ўказу № 760, пакуль ня будзе прыняты закон “Аб малым і сярэднім бізнэсе ў Беларусі”.

2. Паскорыць прыняцьце закону “Аб малым і сярэднім бізнэсе ў Беларусі”. Далучыць да яго напрацоўкі прадстаўнікоў прадпрымальнікаў.


Прадпрымальнікі ўхвалілі гэтыя патрабаваньні і пастанавілі 10 студзеня зноў прыйсьці на плошчу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG