Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Ці, як бацька, кінеш чары і да сьпячкі пазавеш?”


Вітаю спадарства 4 студзеня і нагадваю, што ў гэты дзень у розныя гады мінулага можна было прачытаць у беларускай прэсе.


“Наша Ніва” ў 1908 годзе друкуе верш за подпісам Ц-ка:
“Гэй, братко, ты, Новы Годзе,
Што з сабою нам нясеш?
Што пасееш ты ў народзе?
Што на нівах ты пажнеш?

Ці развяжэш ты нам путы,
Ці ня будзеш нам ліхі?
Ці зноў прыдзеш такі-ж люты,
Як той сйомы быу Стары?

Ці разгоніш цйомны хмары,
Ці сьлязу з вачэй абтрэш?
Ці, як бацька, кінеш чары
І да сьпячкі пазавеш?

І эй, скажы нам?!...”

“Віцебскі пролетарый” у 1938 годзе пад загалоўкам “Ордэн Леніна з блісклівых каменняў” піша: “Ленінградскі светатэхнік т. Д.М.Іцін сканструяваў дэкаратыўны ордэн Леніна з штучных блісклівых каменняў. Ордэн, зроблены на металёвым экране плошчай у 11 квадратных метраў, добра відаць на вялікай адлегласці днём і ноччу. Гіганцкі ордэн Леніна змантыраван з 7 тысяч каменняў”.

* “Вечерний Минск” у 1988 годзе друкуе тэзісы дакладу “Справаздача аб працы бюро Менскага гаркаму Кампартыі Беларусі па кіраўніцтву перабудовай”: “Сёньня для ўсіх сродкаў масавай інфармацыі няма і ня можа быць забароненых тэм і зон, непажаданых сюжэтаў і пэрсанажаў. Варта больш друкаваць дыскусыйных матэрыялаў, не палохацца спрэчак, барацьбы меркаваньняў. Галоўнае, каб у выніку верх атрымала правільная партыйная ацэнка зьяваў і фактаў”.

XS
SM
MD
LG