Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 150 прадпрымальнікаў пратэставалі супраць прэзыдэнцкага ўказу № 760.


Гэты ўказ забараняе індывідуальным прадпрымальнікам выкарыстоўваць наёмную працу асобаў, якія не зьяўляюцца іх сваякамі.

Такіх працаўнікоў трэба было звольніць да 31 сьнежня 2007 году.

Сёньня ў другой палове дня старшыні радаў прадпрымальнікаў зьбяруцца ў аблвыканкаме, каб разам з чыноўнікамі скласьці ліст да прэзыдэнта Лукашэнкі з патрабаваньнем перагледзець указ № 760.

Пра вынікі сустрэчы яны распавядуць сваім калегам, якія зноў зьбяруцца на плошчы Леніна.


Учора прадпрымальнікі сабралі больш як 200 подпісаў за адмену ўказу № 760.

На мітынгу пад гэтым патрабаваньнем падпісаліся яшчэ паўтары сотні прадпрымальнікаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG