Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічба дня: 3 мільярды 652 мільёнаў даляраў


Такім было адмоўнае сальда зьнешняга гандлю Беларусі таварамі за студзень-лістапад мінулага году.


Міністэрства статыстыкі падлічвае гандлёвы балянс з адтэрміноўкай на месяц, таму канчатковыя вынікі 2007 году яшчэ невядомыя.

У гандлі таварамі з Расеяй за 11 месяцаў мінулага году дысбалянс на карысьць Расеі наблізіўся да 7 мільярдаў даляраў (- 6 мільярдаў 752 мільёны даляраў).

Адмоўнае сальда склалася па выніках 11 месяцаў 2007 году і ў гандлі з Украінай – 110 мільёнаў даляраў. Гэты дысбалянс часткова кампэнсаваны станоўчым сальда ў гандлі з краінамі па-за межамі СНГ (+3 мільярды 99 мільёнаў даляраў). Аднак з галоўным гандлёвым партнэрам па-за межамі СНД – Нямеччынай сальда гандлю таварамі таксама адмоўнае (-1 мільярд 290 мільёнаў даляраў).

Дынаміка сальда зьнешняга гандлю таварамі:

Студзень: - 362 млн.$
Студзень-Люты: - 855 млн.$
Студзень-Сакавік: - 659 млн.$
Студзень-Красавік: - 1162 млн.$
Студзень-Травень: - 1450 млн. $
Студзень-Чэрвень: - 1793 млн. $
Студзень-Ліпень: - 2047 млн.$
Студзень-Жнівень: - 2359 млн $
Студзень-Верасень -2644 млн $
Студзень- Кастрычнік –3166 млн $
Студзень-Лістапад - 3652 млн. $
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG