Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Народ катэгарычна не ўспрымае нацыяналізму”



“Вячэрні Мінск” у 1968 годзе ганарыцца: “Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга мясакамбінат выпрацаваў сёння 160 тон мяса ўсіх відаў, 60 тон каўбасных вырабаў і 30 тон паўфабрыкатаў. Гэтыя лічбы адпавядаюць павышанай магутнасці прадпрыемства, якая па гадавому размеркаванню намечана на студзень. Тэмп першага дня трэцяга года пяцігодкі сведчыць аб тым, што прадпрыемства стрымае сваё слова — перавыканае творчае заданне студзеня на 200 тон мяса і 100 тон каўбасы”.

На старонках “ЛіМу” на гэтым тыдні 1988 году паэтка Галіна Каржанеўская разважае на тэму, як вылучаюцца кнігі на літаратурныя прэміі: “Настане, верагодна, час, калі вылучаць кнігі на прэміі і прысуджаць будуць людзі не зацікаўленыя — чытачы. Іншая справа — ці змогуць нас прачытаць па-беларуску? Тады нам і сапраўды не застанецца нічога іншага, як збірацца сваім вузкім колам і дружна крычаць: “І гэтага давайце вылучым! І гэтага!..”

Штотыднёвік “Культура” ад 30 студзеня 1997 году дае слова міністру культуры А.Сасноўскаму: “Народ катэгарычна не ўспрымае нацыяналізму. Але цяпер, на жаль, і праявы нацыянальнага ўспрымаюцца часткай грамадства як нацыяналістычныя. Вось гэта самая вялікая шкода, якую нанесла правая апазіцыя свайму народу. На словах змагаючыся за развіццё ўсяго нацыянальнага, у рэальнасці яна дамаглася таго, што поле нацыянальнага звузілася”.

XS
SM
MD
LG