Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Гэта крыўда, што не прымаюць на высокім узроўні”


Пра што сьведчыць пагроза Аляксандра Лукашэнкі выслаць з краіны амэрыканскага амбасадара ў выпадку, калі ЗША пашыраць санкцыі супраць Беларусі?


У амбасадзе Злучаных Штатаў Амэрыкі пакуль не камэнтуюць пагрозы Аляксандра Лукашэнкі, аднак не выключаюць бліжэйшым часам адпаведнай заявы Дзярждэпартамэнту ЗША.

Лідэр партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя”, якая ствараецца цяпер, Павал Севярынец назваў заяву кіраўніка
Такіх памылак чалавеку, які кіруе краінай, рабіць нельга
Беларусі безадказнай зь дзяржаўнага гледзішча. Павал быў у складзе беларускай дэлегацыі, якая напачатку сьнежня мела ў Вашынгтоне сустрэчы з прэзыдэнтам і дзяржсакратаром ЗША.

“Са Злучанымі Штатамі Амэрыкі трэба сябраваць, супрацоўнічаць. Гэта зараз наймацнейшая краіна ў сьвеце, якая вызнае дэмакратычныя прынцыпы. Краіна з самай моцнай эканомікай. Такія выпады на адрас Злучаных Штатаў – непрымальныя ў дыпляматычнай сфэры. У дзяржаўніцкай сфэры гэта грубейшая палітычная памылка. І такіх памылак чалавеку, які кіруе краінай, рабіць проста нельга. Чым яна тлумачыцца? Гэта крыўда, што не цябе прымаюць на высокім дзяржаўным узроўні.

Зь іншага боку — гэта, здаецца, папераджальны залп. У асяродзьдзі сёньняшняга кіраўніцтва ведаюць, што Злучаныя Штаты пасьлядоўна праводзяць палітыку гэтых санкцыяў і што чакаюцца наступныя крокі”, — лічыць Павал Севярынец.

Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, які таксама быў у складзе беларускай дэлегацыі ў ЗША, лічыць, што Аляксандар Лукашэнка выбраў не найлепшы час для такіх пагрозаў на адрас Злучаных Штатаў:

“2007 год беларускія ўлады ня могуць занесьці сабе ў актыў. Ні ўнутры краіны, ні за яе межамі не было посьпехаў, якімі
Заява ЗША пра санкцыі мае больш палітычны і псыхалягічны зьмест
можна было б сёньня ганарыцца. Заява ЗША пра санкцыі мае больш палітычны і псыхалягічны зьмест. І Лукашэнка ведае, што яе рэалізацыя ня вельмі моцна ўдарыць па беларускай эканоміцы. Але тут ёсьць страх перад тэндэнцыяй: калі да эканамічных санкцыяў далучыцца і Эўразьвяз, то крызыс, пра які кажуць многія аналітыкі, проста стане рэальнасьцю. Сёньня больш за палову нашага гандлю прыпадае на Эўразьвяз. А вядома, што Эўразьвяз і ЗША маюць прыкладна аднолькавую стратэгію адносна Беларусі”, — мяркуе Анатоль Лябедзька.

Палітоляг Уладзімер Мацкевіч назваў заяву Аляксандра Лукашэнкі беспадстаўнай.

“Па-першае, мне невядомыя падставы для такой агрэсіўнай рэакцыі з боку прэзыдэнта адной краіны ў бок другой краіны. Тым больш што гэтая краіна пакуль нічога дрэннага Беларусі не зрабіла і ніякай пагрозы сапраўды не нясе. Гэтае беспадстаўнае выказваньне Лукашэнкі хутчэй зьвязанае з тым, што ўвесь апошні год прайшоў як на шалях. Ваганьне
Гэтая краіна пакуль нічога дрэннага Беларусі не зрабіла
паміж тым, куды ўсё ж зарыентаваць беларускую эканоміку – на Захад ці на Ўсход.

Апошні візыт Пуціна ў нашую краіну нейкім чынам паўплываў на гэтыя хістаньні. Тое, што зараз кажа Лукашэнка, — гэта аргумэнт на тую шалю, што калі Захад прыязна не павернецца да Беларусі, то яна зноў пераарыентуецца на расейскі накірунак”, — адзначае Ўладзімер Мацкевіч.

Учора кіраўнік Беларусі заявіў журналістам наступнае: “Як толькі будуць уведзены істотныя для нашай эканомікі санкцыі, то мы адрэагуем вельмі жорстка па ўсіх напрамках, у палітыцы, у эканоміцы і ў іншых сфэрах. Першы, хто будзе вышпурнуты, гэта будзе амбасадар Злучаных Штатаў”.

13 сьнежня амбасадарка ЗША ў Беларусі Карэн Ст’юарт заявіла, што ў выпадку, калі беларускія ўлады ня вызваляць палітвязьняў і не распачнуць дэмакратычныя рэформы, Злучаныя Штаты маюць намер увесьці эканамічныя санкцыі супраць іншых беларускіх прадпрыемстваў, акрамя “Белнафтахіму”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG