Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Як чырвоныя зоркі, сэрцы нават у нас!”


Пра што пісалі беларускія газэты 31 сьнежня ў розныя гады мінулага.


“Оршанский вестник” у 1917 годзе друкуе аб’яву камісара штабу міліцыі С.Будыкі: “Аб’яўляю да ведама па гораду Ворша і па ўезду, што калі ў каго знойдзецца самагонка, такія прыцягваюцца да строгага суда і штрафу ў памеры ад 1000 да 3000 руб., а іх сем’і пазбаўляюцца харчовага пайка і рэквізуецца ў іх наяўны хлеб. Прадпісваю ўсім раённым камісарыятам міліцыі прывесьці ў выкананьне мой загад з 1 студзеня 1918 г.”.

“Новы соцыялістычны Менск, як і ўся наша квітнеючая радзіма, сустракае новы год весела і бадзёра, — адзначае ў 1937 годзе “Звязда”. — Балы, маскарады, вечары наладжваюць працоўныя на прадпрыемствах, ва ўстановах, у клубах. Рабочая моладзь праяўляе выключную ініцыятыву і вынаходніцтва ў справе найлепшага афармлення гэтых вечароў. Сталіца ордэнаноснай БССР уступае ў новы год радасна і ўпэўнена. Новы год будзе годам шчасця, годам новых буйнейшых перамог на шляху да комунізма”.

“Вечерний Минск” у 1967 годзе сустракае сьвята вершам Петруся Броўкі:

“Калі б хто запытаўся
Аб пачуцці маім:
— Што люблю я найболей,
Захапляюся чым?

Адказаць бы не здолеў,
Я напэўна шчырэй:
— За чырвоную зорку
Мне нішто не мілей,

Бо яна гадавала.
З ёй з маленства я рос.
Мне чырвоная зорка
Больш чым бог і Хрыстос...

З ёю мы неразлучны
Кожны міг, кожны час,
Як чырвоныя зоркі,
Сэрцы нават у нас!”

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG