Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Хачу, каб Маскоўскі Патрыярхат далучыўся да ўсіх”


Ці варта хрысьціянам – каталікам і праваслаўным – адзначаць сьвята Божага Нараджэньня ў адзін дзень?


На гэтае пытаньне адказвалі мінакі на вуліцы Багдана Хмяльніцкага ў Менску.

Спадарыня: “Каталікі і праваслаўныя павінны жыць разам і адзначаць гэтае сьвята таксама адначасова. Я так думаю, што трэба да гэтага падысьці навукова. Трэба правесьці досьлед. Абавязкова трэба, каб былі факты. Прыйсьці і сказаць, што тады ён нарадзіўся, тады ўсё адбылося... Падлічыць усе гэтыя дні. Дамовіцца ўсім, бо спрэчак не павінна быць”.

Спадарыня: “Хачу, каб Маскоўскі Патрыярхат далучыўся да ўсіх. Бог жа адзіны, ну й нам трэба быць разам”.

Студэнтка: “Канешне, трэба сьвяткаваць 25-га. Увесь сьвет адзначае гэта ў адзін дзень, дык трэба і нам быць з усімі”.

Спадар: “Варта быць разам. Усе хрысьціяне мусяць адзначаць адначасова. Маскоўскі Патрыярхат мусіць прыслухацца на чале з Алексіем”.

Спадарыня: “Лічу, што трэба ў адзін дзень. Атрымліваецца, што мы спачатку адзначаем Новы год, а цяпер самы пост. Трэба, каб мы былі разам, бо мы, атрымліваецца, увесь час парушаем рэлігійныя каноны. Атрымліваецца, што Новы год называюць каталіцкім. А праваслаўны тады калі? З 13-га на 14-га? Тады ўжо няма ні выходных, ні сьвята”.

Спадар: “У любым выпадку палітычныя зьмены, рэвалюцыі, зьмены сьветапогляду, арыентацыі, погляду на сьвяты – гэта ўсё мне не падабаецца”.

Спадарыня: “25 сьнежня трэба сьвяткаваць, бо, між іншым, аснова была каталіцкая. Царкву заснаваў Хрыстос. А праваслаўная царква аддзялілася ў дзевяцьсот нейкім годзе”.

Пэнсіянэрка: “Лічу, што так. Таму што мы хрысьціяне. Гэта, сапраўды, агульнае сьвята”.

Спадар: “Не, відаць, трэба захаваць так, як склалася. Таму што гэта ня пойдзе. Каталікі ня прымуць, праваслаўныя не захочуць. Ня трэба, няхай будзе як ёсьць”.

Спадарыня: “Лічу, што можна гэта і ў адзін дзень зрабіць, хаця бы, каб было адзінства з усім хрысьціянскім сьветам”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG