Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Лукашэнка прыгразіў выслаць з краіны амэрыканскага амбасадара ў выпадку, калі ЗША пашыраць санкцыі адносна Беларусі.


Кіраўнік Беларусі заявіў журналістам:

“Як толькі будуць уведзены істотныя для нашай эканомікі санкцыі, то мы адрэагуем вельмі жорстка па ўсіх накірунках, у палітыцы, у эканоміцы і іншых сфэрах. Першы, хто будзе вышпурнуты, гэта будзе амбасадар Злучаных Штатаў”.

Таксама Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Беларусь ня будзе разьлічвацца за расейскі крэдыт сваімі заводамі і фабрыкамі. Паводле кіраўніка краіны, наогул, такое пытаньне нідзе не абмяркоўвалася. А.Лукашэнка заявіў:

“Гэтага ня будзе ніколі. Мы сумленна, адкрыта будзем ісьці на продаж акцый і прыватызацыю.

Ні пра якую здачу сувэрэнітэту гаворкі ісьці ня можа. Пры Лукашэнку гэтага ня будзе ніколі і пра гэта я гавару ўжо цягам 13 гадоў".

А.Лукашэнка пажадаў, каб пры ўсіх складанасьцях эканоміка ў наступным годзе выстаяла. Таксама ён заявіў, што цягам 2008 году індывідуальныя прадпрымальнікі будуць пастаўлены ў роўныя эканамічныя ўмовы дзейнасьці з юрыдычнымі асобамі.

Паводле А.Лукашэнкі, індывідуальныя прадпрымальнікі, дэмпінгуючы разбурылі сотні працоўных месцаў на беларускіх прадпрыемствах, сярод іншага ў лёгкай прамысловасьці. Ён нагадаў, што згодна з указам, прадпрымальнікам прадстаўлены яшчэ два месяцы, каб ператварыцца ў прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG