Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Мы ўсе хрысьціяне, мы павінны быць разам”


Ці варта каталікам і праваслаўным у адзін дзень адзначаць сьвята Божага нараджэньня? На гэтае пытаньне адказвалі мінакі на вуліцах Веры Харужай і Кульман.


Cпадар: “Я ня столькі веруючы, каб да гэтага сур’ёзна ставіцца. У кожнага чалавека мусіць быць сваё сьвята”.

Спадарыня: “Я лічу, што няхай будзе так, як ужо ёсьць”.

Спадарыня: “Ва ўсім сьвеце адзначаюць з 24-га на 25-га. 25 сьнежня першы дзень сьвята Божага нараджэньня. Ня можа быць Нараджэньне пасьля Новага году, разумееце? А ў праваслаўных ідзе Вялікі пост. А на Новы год усе зь сем’ямі сядаюць за стол... Даўно пара гэта зрабіць. На два тыдні каляндар перамясьцілі, а праваслаўны хрысьціянскі – не. Вось і атрымалася такая блытаніна”.

Спадарыня: “Бог адзіны, вера адзіная. Канешне, трэба быць усім у адзін дзень”.

Спадар: “Трэба пакінуць так, як ёсьць”.

Спадар: “Я нават думаў, што ў праваслаўных таксама ўжо было сьвята... Потым толькі даведаўся, што ў нас у іншы час”.

Спадарыня: “Лічу, што варта зрабіць у адзін дзень. Нас падзялілі. А чаму падзялілі? Трэба быць разам”.

Спадарыня: “Мы ўсе хрысьціяне, усе жывем разам, Бог адзіны. Трэба сьвяткаваць у адзін дзень. А то атрымліваецца абы што”.

Спадарыня: “Канешне, варта. Бо гэта абсурд, калі пасьля Новага году зноў Нараджэньне Хрыстова адзначаць. Варта праваслаўным сьвятарам пайсьці на саступкі і перайсьці на ўсеагульны каляндар”.

Спадарыня: “Напэўна, разам у адзін дзень, бо мы ўсе перад Богам роўныя і ўсе ад Бога. Нас падзяляць ніколі ня трэба. Мы ўсе хрысьціяне, на якой бы мы зямлі не жылі, у якім бы месьці не знаходзіліся, мы ўсе павінны быць разам”.

Спадарыня: “Увесь сьвет адзначае 25. І мы мусім адзначаць 25. Мы ўсе хрысьціяне. Мы ўсе аднолькавыя. Бог адзін”.

Спадар: “Расея заўсёды адзначала 7 студзеня. Гэта праваслаўнае духавенства. Трэба. Каб дамовіліся з духавенствам. Бог адзін”.

Спадарыня: “Сьвятары павінны прыслухацца да людзей. Мне падаецца, што ўсе павінны гэта разумець. Між іншым, апошнім часам і так амаль усе адзначаюць сьвята 25-га. Я таксама праваслаўная, але й мае дзеці, сваякі, знаёмыя – усе адзначаюць 25-га сьнежня”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG