Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандр Лукашэнка выдаў новы ўказ, які дае індывідуальным прадпрымальнікам адтэрміноўку для пераходу ў прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы.


Калі раней яны мусілі зарэгістравацца да 1 студзеня, то цяпер – да 1 сакавіка. Але ўсё роўна прадпрымальнікам забараняецца наймаць на працу несваякоў.

Лідэр аб’яднаньня прадпрымальнікаў “Пэрспэктыва” Анатоль Шумчанка лічыць, што адтэрміноўка ня здыме напружанасьць і не спыніць хвалю пратэсту прадпрымальнікаў.

“Гэты ўказ дае нам зразумець, што ствараецца пляцоўка для буйнога бізнэсу, які прыдзе на наша месца, які будзе ствараць оптавыя базы. Дзяржава адміністрацыйнымі мэтадамі прыбірае канкурэнтаў у асобе прадпрымальнікаў”.

Нагадаем, указ № 760, які прымушае прадпрымальнікаў пераходзіць да новай формы ўласнасьці – прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы, а таксама наймаць на працу толькі сваякоў, выклікаў хвалю пратэсту зь іх боку.

10 сьнежня адбыўся мітынг на Кастрычніцкай плошчы. Актывістаў, у тым ліку рэгіянальных, арыштавалі ад 10 да 15 сутак.

На пачатак студзеня заплянаваныя забастоўкі прадпрымальнікаў у Менску і ў рэгіёнах.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG