Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Як вы ацэньваеце вынікі 2007 году?”, “Чым Вам перадусім запомніўся мінулы год?” З гэтымі пытаньнямі мы зьвярнуліся да беларускіх палітыкаў.


Выканаўца абавязкаў старшыні Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ ў Беларусі Юрась Беленькі гаворыць пра сваё асаблівае назіраньне ў адыходзячым годзе:
Людзі пачынаюць разумець, што гэтая ўлада для іх чужая.


“Беларусы, як нацыя, перайшлі нейкую мяжу, пасьля якой у дачыненьнях да асобы гавораць, што скончыўся падлеткавы пэрыяд і яна заўважна пасталела. Людзі пачынаюць разумець, што гэтая ўлада для іх чужая, нават калі яны яшчэ нават і не атаясамліваюць уладу Лукашэнкі як чужую. Але тым ня менш яны ўбачылі, што ранейшыя словы і дзеяньні гэтай улады не супадаюць.

Вось гэты працэс сталеньня заўважны ў нашым грамадзтве. І мне здаецца, найбольш яскрава ён праявіўся сёлета. Гэта было бачна і праз адмену льгот, і праз працэсы ў эканоміцы, якія прымушаюць людзей рэальна глядзець на рэчы. Вось гэтае назіраньне для мяне было самым важным”.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, лідэр Лібэральна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч кажа, што ў 2007 годзе яму найбольш запомнілася наступнае:

“Гэта ўручэньне ў ліпені партыйнага білету за № 30.000 жанчыне. Дагэтуль гэты момант стаіць перад вачыма. Я – лідэр партыі, і для мяне гэта самае галоўнае”.
Сувэрэнітэт і незалежнасьць – гэта для мяне самае жаданае.


Спадар Гайдукевіч працягвае:

“Была адрынутая любая каньюнктура, і сувэрэнітэт Рэспублікі Беларусь застаўся на стратэгічна першым месцы. Для мяне гэта – самая галоўная падзея.

Сувэрэнітэт і незалежнасьць – гэта для мяне самае жаданае, што збылося ў 2007 годзе.Таму што многа было розных пытаньняў”.

Сустаршыня Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Анатоль Лябедзька называе сёлетні год “чорна-белым”:

“Адзінае, што я, як палітычны аптыміст, сьцьвярджаю, што белая палоска была шырэйшай.
Калі казаць пра нэгатыў, дык гэта, безумоўна, палітвязьні.


Галоўнай падзеяй году, безумоўна, стаў Кангрэс дэмакратычных сілаў. Дзякуючы яму аб’яднаныя дэмакратычныя сілы сёньня маюць стратэгію, плян дзеяньняў. І, можа, упершыню за ўсю гісторыю сувэрэннай Беларусі могуць загадзя падрыхтавацца да выбарчай кампаніі. І гэта падзея, пра якую можна і трэба гаварыць.

Асабістае моцнае ўражаньне на мяне пакінула сустрэча з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам. Менавіта ня толькі як з прэзыдэнтам, але як і з чалавекам з вялікай літары.

А калі казаць пра нэгатыў 2007 году, дык гэта, безумоўна, палітычныя вязьні, гэта судовыя працэсы”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG