Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьці “Начной Свабоды” – нашыя слухачы


Ад 22-й гадзіны – у эфіры "Свабоды" і ў інтэрнэце.


Сёньня гасьцямі нашага начнога эфіру будуць нашыя сталыя слухачы, актыўныя ўдзельнікі і шматразовыя пераможцы конкурсу “Выйграй кнігу “Свабоды” Ўладзімер Ваўчонак і Франак Жалубоўскі. Яны й зададуць свае пытаньне іншым удзельнікам віктарыны “Начной Свабоды”.

Тым часам жыхары Магілёва выкажуцца, чаму людзі слухаюць Радыё Свабода.

“Начныя досьледы” сёньня пра разьвіцьцё беларускага інтэрнэту ў 2007 годзе.

Апрача таго, у начным эфіры “Свабоды” прэзэнтацыя аўдыёкнігі Вольгі Іпатавай “Прадслава”, кінаагляд Максіма Жбанкова і жывы рэпартаж з кіеўскіх вуліц пра навагодні настрой ва ўкраінскай сталіцы.

У “Гукапісе” – завяршэньне аповеду пра гісторыю супольнага музычнага праекту “Сьвяты вечар”, а ў “Начной чытанцы” выбранае зь перадач 2007 году, гэтым разам – вершы Ганны Ціханавай.
XS
SM
MD
LG