Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзкі камітэт для ўшанаваньня памяці ахвяраў сталінізму заклікаў грамадзянаў 29 сьнежня а 15-й гадзіне наведаць урочышча Курапаты.


Там адбудзецца акцыя з нагоды завяршэньня Году памяці, прысьвечанага 70-годзьдзю кульмінацыі сталінскіх рэпрэсіяў у Беларусі. Удзельнікі акцыі ўскладуць кветкі і запаляць сьвечкі каля мэмарыяльных знакаў.

Грамадзкі камітэт для ўшанаваньня памяці ахвяраў сталінізму заснаваны 23 лістапада 2006 году. У яго склад увайшлі прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі і былых рэпрэсаваных. З 29 студзеня гэтага году аргкамітэт штомесяц праводзіць акцыі па ўшанаваньні памяці ахвяраў рэпрэсіяў.
XS
SM
MD
LG