Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У "Начной Свабодзе" – прэзэнтацыя фільму “Музычныя партызаны”


"Начная Свабода" сёньня распавядзе пра створаны ў Польшчы дакумэнтальны фільм пра забароненых беларускіх музыкаў “Музычныя партызаны”.


Гасьцямі эфіру будуць рэжысэр фільму Марэк Дэмбінскі і з гераінь рок-сьпявачка гурту "Тарпач" Сьвятлана Сугака.

Жыхары Горадні скажуць, пра што варта напісаць песьню?

У "Начных досьледах" – пра жыцьцё сучасных беларускіх пэнсіянэраў.

Апрача таго ў начным эфіры Свабоды – аповед пра сустрэчу мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча зь беларускай інтэлігенцыяй, прэйскурант на паслугі Дзеда Мароза ў Менску і расказ пра калядныя гаданьні сучасных беларускіх дзяўчат і хлопцаў.

У "Гукапісе" – працяг аповеду пра гісторыю супольнага музычнага праекту "Сьвяты вечар", а ў "Начной чытанцы" выбранае зь перадач 2007 году, гэтым разам – вершы Антаніны Хатэнкі.

Пасьля 23-й гадзіны: круглы стол, прысьвечаны Году памяці ахвяр сталінізму, "Беларуская атлянтыда без бар'ераў" з анонсам тэмаў перадачы на 2008 год, выніковая "Экспэртыза Свабоды" пра зьмены ў эканамічнай палітыцы ўладаў, і анталёгія перадачаў "Падарожжа Свабоды" Зьмітра Бартосіка.

Ад 22-й гадзіны – у эфіры "Свабоды" і ў інтэрнэце.
XS
SM
MD
LG