Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Агляд тэлефанаваньняў на "Свабоду" за 27 сьнежня, чацьвер.


Шаноўныя слухачы! Мы ўдзячныя за вашы меркаваньні й прапановы. Вы робіце наша з вамі радыё больш зьмястоўным і цікавым.

Мы ўводзім прыз — падзяку за ваш найлепшы званок, паведамленьне, падказку. Пераможцы будуць абвяшчацца кожную нядзелю ў тыднёвым аглядзе “Званкоў на Свабоду”.

Вас чакаюць кнігі "Бібліятэкі "Свабоды" з подпісамі аўтараў. Тэлефон "Свабоды" ў Менску 266-39-52, працуе 24 гадзіны на суткі. Нумар мабільнай сувязі для СМС-паведамленьняў: 8-029-391-22-24.


“Пуцін плюс Лукашэнка, прыемна вам адбіраць у маламаёмных і палохаць тых, хто ўмее зарабляць. Усе правы ў нас адабралі, нават выбары” – піша ў СМС-лісьце слухачка Галіна. У працяг тэмы – наступныя тэлефанаваньні:
Ужо месяц, як у нас не працуе цэнтральнае ацяпленьне, і ў доме тэмпэратура атрымліваецца 8—10 градусаў. Мы жывем сям’ёй, дзе пяцёра дзяцей, зь іх двое маленькіх – аднаму 9 месяцаў, а другому – 2 гады

Спадарыня: “Рэктара Амурскага дзяржаўнага тэхнічнага ўнівэрсытэту звольнілі з пасады толькі за тое, што адмовіўся ўступаць у партыю “адзінаросаў”. Алігархам на пару з КДБ дазволена ўсё. А хутка гэтая арда адчыніць нагамі дзьверы і нашага дому”.

Спадар: “Навагодняе пажаданьне для ўлады. З гісторыі вядома, што абодва Ілжэ-Дзьмітрыі, якія прэтэндавалі на маскоўскі трон, былі з Магілёўшчыны, і абодва былі забітыя. Шалёная русыфікацыя і здача Беларусі ў абмен на высокую пасаду ў Расеі будзе мець трагічныя наступствы для прэтэндэнта на трон і яго атачэньня. А таму заклікаю ўлады з Новага году пачаць палітыку беларусізацыі. Гэта будзе ў інтарэсах і народа, і ўлады без трагічных наступстваў”.

Спадарыня, г. Шчучын, вул. Лермантава, 10: “У нас прыватны дом. Справа ў тым, што вось ужо месяц, як у нас не працуе цэнтральнае ацяпленьне, і ў доме тэмпэратура атрымліваецца 8—10 градусаў. Мы жывем сям’ёй, дзе пяцёра дзяцей, зь іх двое маленькіх – аднаму 9 месяцаў, а другому – 2 гады”.

Далей слухач задае пытаньне:

Гвара Віктар Мікалаевіч: “Я, па-першае, хацеў бы вас павіншаваць з Новым годам і Калядамі і падзякаваць вам за паштоўку. Па-другое, я хацеў бы даведацца, калі будзе суд Чаргінца з газэтай “Новы Час”. Дзякую”.

Адказвае рэдактар газэты “Новы час” Аляксей Кароль:

“Суд ужо адбыўся. Гэта суд першай інстанцыі ў Першамайскім раёне Менску. Пазоў задаволены ў памеры 50 мільёнаў беларускіх рублёў з газэты і мільён рублёў з Аляксандра Тамковіча як аўтара артыкула. Мы лічым гэты прысуд несправядлівым, бо пазоў быў пра абразу гонару і годнасьці. А сам артыкул “Гэнэрал-сэнатар Чаргінец” складзены з цытатаў Чаргінца. Адвакаты грунтоўна давялі, што артыкул зусім карэктны і ніякіх абразаў ня ўтрымлівае. Зараз мы будзем абскарджваць гэты прысуд у вышэйшай інстанцыі – гарадзкім судзе. Якім будзе вынік, зараз меркаваць цяжка. Паводле аналёгіі з ранейшымі працэсамі я думаю, што прысуд будзе зацьверджаны. Але газэта жыве і выходзіць. І я думаю, што будзе жыць і выходзіць і надалей”.

Спадар: “Добрай ночы! Я хацеў бы выказаць наступнае сваё меркаваньне. Прапаную, каб перад Новым годам дзесьці з 10 па 11 прагучала “танга каханьня,” танга для нашых жанчын. Можна ўспомніць, што сьпяваў Леў Лешчанка па-ўкраінску, потым наш беларус па-беларуску, паляк на сваёй мове, таксама я некалі чуў, як сьпяваў літовец…”

Зіноўеў: “Віншую рэдакцыю з Новым годам! Дзякую за ўвагу. Пачуемся!”

XS
SM
MD
LG