Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенцы — пра рэканструкцыю, шэнгенскія візы і адмену льготаў


Якія падзеі 2007 году вы лічыце станоўчымі, а якія адмоўнымі?


Малады спадар: “Мне не падабаецца, як у нас зрабілі Савецкую плошчу, што датычыць кіраваньня аўтамабілем — каля танка. Нязручна стала”.
Год сканчаецца цяжка, калі шчыра, вельмі цяжка. І год пацука для нас пачынаецца адпаведна.

Карэспандэнт: “Улады казалі, што робяць гэтую разьвязку, наадварот, каб палепшыць транспартны рух. А зрабілі горш, вы лічыце? Вы самі езьдзіце на машыне?”

Малады спадар: “Так, я кіроўца. Цяпер на сьвятлафор пасьпяваюць праехаць дзьве-тры машыны, гэта ненармальна”.

Спадар: “Сёлета, напэўна, самым запамінальным было сьвята гораду. А ўвогуле год сканчаецца цяжка, калі шчыра, вельмі цяжка. І год пацука для нас пачынаецца адпаведна. Увогуле многа законаў прымаецца, не патрэбных народу”.

Ягоная жонка: “Усе гэтыя навацыі, на тых жа рынках пераход на “ЧУП” – прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы. Гэта ж колькі людзей застанецца бяз працы?”

Іншы спадар: “Горад стаў прыгажэйшы сёлета, дачка паступіла ў інстытут у Менску, усё добра”.

Спадар: “Хачу пажадаць вялікіх посьпехаў нашай Беларусі, каб было людзям больш нейкай свабоды і свабоды прадпрымальнікам. Бо вядома, якое ў іх цяпер становішча: прадпрымальнікаў прымушаюць пераходзіць у фірмы, дзе вельмі вялікія падаткі. Які яшчэ мінус у мінулым годзе быў у палітыцы нашага ўраду — гэта што зьняты ўсе льготы, таксама школьнікам”.
Са знакам “мінус” у мінулым годзе можна пазначыць гэтую кампанію па разбурэньнях у Горадні. Са знакам “плюс” можна ўзгадаць кампанію па абароне Горадні.

Малады спадар: “Са знакам “мінус” у мінулым годзе можна пазначыць гэтую кампанію па разбурэньнях у Горадні. Але няма таго ліха, якое б на дабро ня выйшла, і са знакам “плюс” можна ўзгадаць кампанію па абароне Горадні. Мяне асабіста датычыць цяперашні ўвод шэнгенскіх візаў той жа Польшчай. Ня ведаю, як усё будзе вырашацца на практыцы і ці магчыма будзе атрымаць даступную візу ды паехаць у Польшчу, як мы езьдзілі раней”.

Спадар: “Са знакам “мінус” тое, што Стары мост церазь Нёман дагэтуль не перабудавалі, там вечныя заторы, гэта вялікая нязручнасьць”.

Малады спадар: “Неблагі той факт, што, нягледзячы на пэўныя пярэчаньні наконт перакладкі старога бруку на нашай пешаходнай вуліцы Савецкай, усё ж тут стала лепей, паставілі прыгожыя ліхтары. Але ўсё ж нэгатыўна тое, што падчас рэканструкцыі гэтай старой вуліцы не былі выкарыстаныя ўсе патрэбныя архітэктурна-гістарычныя крытэры”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG