Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд не задаволіў скаргі прафактывістаў


Ленінскі суд Магілёва пад старшынствам Валянціны Лапацінай не задаволіў скаргу прафсаюзных актывістаў Юрыя Новікава й Сяргея Фаміна на дзеяньні кіраўніка справамі гарвыканкаму Ігара Аўсеенкі.


Сяргей Фамін
Актывісты вінавацілі чыноўніка ў перавышэньні службовых паўнамоцтваў ды парушэньні закону “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”.

24 жніўня чыноўнік забараніў правядзеньне пікету за вызваленьне Аляксандра Казуліна. Сваё рашэньне Ігар Аўсеенка матываваў тым, што акцыі пратэсту супраць утрыманьня грамадзянаў пад вартай — спосаб ціску на судовыя органы ўлады.

Праз суд актывісты намагаюцца адмяніць пастанову Магілёўскага гарвыканкаму і абавязаць яго зноў разгледзець заяўку на пікетаваньне.

Сёньня ў суд кіраўнік справамі гарвыканкаму не прыйшоў. Ягоныя інтарэсы бараніла супрацоўніца пратакольна-прававога аддзелу гарвыканкаму Лілія Дзенісевіч. Скаргі актывістаў спадарыня Дзенісевіч не прызнала. Сваю пазыцыю яна матывавала тым, што заяўнікі пікету парушылі месячны тэрмін абскарджаньня пастановы гарвыканкаму ў судзе.

Парушэньне тэрміну абскарджаньня і сталася падставай для адмовы ў задаволеньні скаргі спадароў Новікава і Фаміна.

Сяргей Фамін і Юры Новікаў будуць абскарджваць вырак Ленінскага суду ў Магілёўскім абласным судзе.
Юры Новікаў

31 кастрычніка Магілёўскі аблвыканкам прызнаў, што падчас разгляду заяўкі на пікетаваньне было парушана заканадаўства аб правядзеньні масавых мерапрыемстваў. Аблвыканкам абавязаў гарвыканкам больш якасна разглядаць звароты грамадзянаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG