Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начная аБЛОГа 26 сьнежня


Агляд сеціва.


На форумах парталу Tut.by абмяркоўваюць заяву прэм'ер-мінстра Расеі Віктара Зубкова пра тое, што дзяржкрэдыт для Беларусі памерам $1,5 млрд 26 сьнежня мусіць пайсьці ў Менск. Камэнтары:

«Па 150 даляраў кожнаму жыхару Беларусі на Новы Год!»;

«Яшчэ годзік пагуляем!»;

«Сёньня гэтыя грошы пойдуць у Менск», -- заявіў Віктар Зубкоў». І абратна ня вернуцца!»;

«Кушать подано». На паўгодзіка. А там яшчэ крэдытык. І яшчэ адзін…»;

«Ці разумеюць расейцы, што ніхто ім крэдыт вяртаць ня будзе? Праз 5 гадоў лукашэнкі ня будзе… Дзякуй, Расея, за пдарунак!».

На сайце газэты Українська правда наведнік Беларус задае пытаньне прэзыдэнту Ўкраіны Віктару Юшчанку: «Краіны Эўразьвязу і ЗША забаранілі ўезд на сваю тэрыторыю беларускім чыноўнікам, датычным да фальсіфікацыяў выбараў ды забойствах вядомых беларускіх палітыкаў. Чаму Ўкраіна не далучылася да гэтых санкцыяў?» На момант падрыхтоўкі матэрыялу да пытаньня далучыліся 126 наведнікаў сайту. Прэзыдэнт Украіны адкажа на найбольш цікавыя пытаньні, адабраныя інтэрнэт-выданьнямі, у часе выніковай гадавой прэсавай канфэрэнцыі, якая адбудзецца 27 сьнежня.

У сеціве зьявіўся сайт 101blog.net. Адзін са стваральнікаў рэсурсу блогер Ant1killer анансуе: «“101 блог: ТОП беларускіх блогаў”. Кожны дзень блогеры пішуць тысячы пастоў. Вартыя ўвагі пасты трапляюць на наш сайт, дзе кожны можа прагаласаваць за лепшых. Вам не абавязкова праглядаць больш за 11 тысяч крыніцаў – сістэма дапаможа знайсці самае цікавае і важнае. На сёньня ў сыстэме знаходзяцца актыўныя і ўплывовыя блогі Беларусі паводле камбінаванага рэйтынгу Yandex, Technorati і нашага ўласнага алгарытму belblogparser2.1.»

На сайце Generation.by месьціцца інтэрнэт-прэзэнтацыя супольнай каляднай песьні беларускіх музыкаў «Усё будзе добра!». У песьні можна пачуць галасы Русі, Алега Хаменкі, Ігара Варашкевіча, Зьмітра Вайцюшкевіча, Сашы Ракаўца, Аляксандра Кульлінковіча, а таксама самаго Лявона Вольскага:

Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГІ”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.
XS
SM
MD
LG