Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Зарэмбюка лічаць арганізатарам несанкцыянаванага мітынгу


Дэмакратычны актывіст Алесь Зарэмбюк атрымаў праз пошту пратакол з Мастоўскай раённай міліцыі.


У пратаколе сьцьвярджаецца, што Алесь Зарэмбюк парушыў частку І артыкулу 23.34 адміністрацыйнага кодэксу, дзе гаворка ідзе аб правядзеньні масавых мерапрыемстваў. Яго лічаць арганізатарам несанкцыянаванага мітынгу з удзелам Аляксандра Мілінкевіча. Пратакол склаў капітан міліцыі Данільчык.

У сваю чаргу, Алесь Зарэмбюк патлумачыў у міліцыі, што ён проста ўдзельнічаў у сустрэчы жыхароў гораду з Аляксандрам Мілінкевічам. Сустрэча, прысьвечаная сацыяльным пытаньням, адбылася ў Мастах 4 лістапада 2007 году.
XS
SM
MD
LG