Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міністэрства статыстыкі і аналізу Беларусі паведаміла, што сярэдні заробак у лістападзе склаў 736 386 рублёў. Улічваючы, што ў перадапошнім месяцы году цэны на прадукты і тавары расьлі, атрымліваецца, што рэальны заробак у лістападзе, параўнальна з кастрычнікам, скараціўся на 2,4%.


Калі ж браць ад пачатку сёлетняга году, дык сярэдні заробак у краіне ўзрос усяго на 0,8%. А ў валютным эквіваленце сярэдні налічаны заробак нават паменшыўся з 343,1 да 342 даляраў, а ў эўра яшчэ больш — з 238,3 да 232.

Кіраўнік навукова-дасьледчага цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук у інтэрвію нашаму радыё адзначае:

“Урад разумее, што павышаць заробкі хутчэй, чым падвышаецца рост валавога ўнутранага прадукту альбо прадукцыйнасьць працы, доўга нельга. Таму, я думаю, перад яшчэ адным павышэньнем цэнаў на жыльлёва-камунальныя паслугі і безумоўным пагаршэньнем даўгавой пазыцыі, урад вымушаны памяншаць тэмпы росту заробкаў і пэнсіяў. І, мяркую, у 2008 годзе гэтая тэндэнцыя працягнецца”.

XS
SM
MD
LG