Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“За змену ён сабраў 11 шкафоў, замест нормы 1,8 шкафа”


Перадача "Цытаты мінулага". Пра што пісалі беларускія газэты 26 сьнежня ў розныя гады мінулага.


“Звязда” ў 1937 годзе апавядае пра месяц стаханаўскіх рэкордаў: “Барысаў. Учора стаханавец-столяр лесазавода імя Молатава тав. Тумар дабіўся новага выдатнага рэкорда. За змену ён сабраў 11 шкафоў, замест нормы 1,8 шкафа, выканаўшы сваю норму на 663 проц. Тав. Тумар зарабіў за 7 гадзін 48 руб. Стаханавец-столяр піяніннага цэха тав. Сакалоўскі на працэсе навескі і чысткі крышкі піяніна за 6 гадз. 20 мін. выканаў сваю норму на 410 проц.”.

“Чырвоная змена” ў 1967 годзе паведамляе зь Віцебску: “25 снежня. Сёння тут закончыўся судовы працэс над групай здраднікаў Радзімы — супрацоўнікаў гітлераўскай тайнай палявой паліцыі, якая дзейнічала на тэрыторыі Віцебскай, Смаленскай і Пскоўскай абласцей у гады мінулай вайны. Суд прыгаварыў: Паўлава П.М., Бутакова А.А., Гусева М.А., Кавальчука Р.З., Ільіна А.І., Шутрова П.М., Шмагіна В.А., Касценку С.Ц., Сідзельнікава У.П., Каладзько С.Д. і Мацэйку А.К. да вышэйшай меры пакараньня — расстрэлу...”

“Вечерний Минск” у 1977 годзе піша: “Менскаму гарвыканкаму дадзена заданьне пабудаваць спэцыяльную глядзельную пляцоўку ля в.Банцэраўшчына, разьмешчаную на старажытным гарадзішчы V—VII стагодзьдзяў, зь якой можна будзе аглядаць панараму паўночна-заходняй часткі Менску. Непадалёк прадугледжана разьбіць лугапарк, на тэрыторыі якога разьмесьцяцца музэй “Прырода і фантазія” і “Беларуская нацыянальная цацка”.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG