Лінкі ўнівэрсальнага доступу

25 сьнежня ў Ватыкане папа Бэнэдыкт XVI выступіў з традыцыйным зваротам “Urbi et Orbi” – "Гораду і сьвету". Зварот быў распаўсюджаны на 60-ці мовах.


"Няхай нараджэньне Дзіцяці міру нагадвае сьвету, у чым сапраўднае шчасьце. І няхай вашыя сэрцы напоўняцца надзеяй і радасьцю. Дзеля гэтага Збаўца нарадзіўся".

У сваім калядным звароце папа заклікаў усясьветных лідэраў знайсьці мудрасьць і адвагу і спыніць канфлікты. Пантыфік заявіў, што этнічная, рэлігійная і палітычная напружанасьць і ўсе формы несправядлівасьці, дыскрымінацыі разбураюць унутранае будаўніцтва многіх краін і пагаршаюць міжнародныя адносіны. Папа Бэнэдыкт XVI заклікаў дапамагаць іншым, хто ў гэтым жыцьці мае меншы дастатак і меншыя магчымасьці.
XS
SM
MD
LG