Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Нам цяпер праз рэлігію накідываецца чужая мова”


Пра што пісалі беларускія газэты 25 сьнежня ў розныя гады мінулага.


“Беларуская крыніца” ў 1927 годзе адзначае: “Нам цяпер, як і даўней, праз рэлігію перадусім накідываецца чужая мова. На амбонах нашых стаяць пераважна чужыя нам, або здрадзіўшыя нас людзі і хочуць дзеля мэтаў чужых нам — проціставіцца вялікім імкненьням нашага Народу. Не дапускаючы нашай роднай мовы ў сьвятыні, хочуць спыніць адраджэньне нашага Народу. Яны сяньня абвяшчаюць людзям аб нарадзінах Хрыста, але чыны іх нязгодны з духам Хрыстусовым...”

“Бацькаўшчына” на гэтым тыдні 1957 году піша пра Каляды: “Калі дзеля прыпадковых абставінаў яно казаў-бы толькі мімаходам кранула душу, калі нельга было яго адсьвяткаваць падаўнейшаму, двутыднёваму у атмасфэры глыбокаверучай роднай хаты і сьвятыні — навет і тады яго можам лічыць найпрыгажэйшай хвілінай жыцьця, хвілінай салодкага забыцьця нэрвова-турботнай будзёншчыны, калі агартаў нас нейкі надземны супакой і задума — гэтыя галоўныя сьвяточныя адчуваньні”.

“Народная воля”
ў 1997 годзе прыводзіць наступныя лічбы: “Калі ў самы пік беларусізацыі (у верасні 1994 года) у сталіцы было 136 СШ са статусам беларускамоўных (ні адзінай школы, дзе б навучанне вялося цалкам па-беларуску, няма і не было), то ў верасні 1997 года такіх устаноў засталося толькі 15. Калі ў верасні 1994 года 58 працэнтаў усіх першакласнікаў у Мінску вучыліся па-беларуску, то праз тры гады паказчык знізіўся да 7,3 працэнта. Прычым у Савецкім раёне сталіцы, да прыкладу, зараз па-беларуску вучацца толькі 32 першакласнікі”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG