Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Калядныя віншаваньні палітвязьням


Актывісты моладзевай незарэгістраванай арганізацыі “Ініцыятыва” правялі сёньня ў цэнтры Менску акцыю салідарнасьці з палітвязьнямі.


Маладзёны сабралі каля паўтары тысячы лістоў палітвязьням, у якіх ёсьць віншаваньне з калядамі. Яны ўрачыста адаслалі лісты ў менскім Галоўпаштамце. Адначасова больш за 150 лістоў накіраваны ў беларускія турмы з Масквы, Бабруйску і Полацку.
XS
SM
MD
LG