Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адмяняць указ не зьбіраюцца


Ад 1 студзеня 2008 года індывідуальныя прадпрымальнікі змогуць ажыцьцяўляць сваю дзейнасьць альбо індывідуальна, альбо наймаць блізкіх родных. Паводле міністэрства эканомікі Беларусі, адмены гэтай нормы не плянуецца.


Паводле БЕЛТА, у міністэрстве заявілі, што “распаўсюд інфармацыі пра магчымую адмену гэтай нормы беспадстаўны і нараджае дадатковую напружанасьць ў асяродзьдзі прадпрымальнікаў”.

Паводле мінэканомікі, “увядзеньне забароны на выкарыстаньне індывідуальнымі прадпрымальнікамі працы найманых работнікаў – гэта адна зь мераў па пераводу індывідуальных прадпрымальнікаў з неарганізаванага рынку ў арганізаваны сэктар эканомікі з больш цывілізаваным узроўнем эканамічных адносінаў”.
XS
SM
MD
LG