Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску на вуліцы Ўбарэвіча зьявіліся дзесяткі палітычных графіці – “Свабоду Фінькевічу!”


Так моладзевыя актывісты адзначылі другі дзень кампаніі за вызваленьне самага маладога палітычнага вязьня, аднаго зь лідэраў незарэгістраванага Маладога Фронту Артура Фінькевіча. Менавіта на вуліцы Ўбарэвіча жыў да зьняволеньня маладафронтавец.

Кампанія будзе працягвацца й далей па ўсёй Беларусі. У яе рамках – флэш-мобы, акцыі, графіці “Свабоду Фінькевічу!”, расьцяжкі, партрэты палітвязьня на вуліцах беларускіх гарадоў. Удзельнікі кампаніі патрабуюць неадкладнага вызваленьня маладафронтаўца.
XS
SM
MD
LG