Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бяспошлінны ўвоз: 35 кг + 2 літры алькаголю


Сёньня набыў моц указ прэзыдэнта ад 15 кастрычніка 2007 году № 503 "Аб ільготным перамяшчэньні праз мытную мяжу тавараў для асабістага карыстаньня".


Ён зьмяняе парадак увозу фізычнымі асобамі некаторых катэгорый тавараў і транспартных сродкаў.

Гэтак, норма бяспошліннага ўвозу тавараў для асабістага карыстаньня паменшылася з 50 да 35 кг. Акрамя гэтых 35 кг, фізычная асоба цяпер мае права бяспошлінна ўвозіць да двух літраў алькагольных напояў (напой лічыцца алькагольным, калі масавая доля этылевага спірту ў ім складае 7% і больш). Раней норма складала адзін літр.

Указ таксама ўсталёўвае абмежаваньні па ўвозе аўтамабіляў для асобаў, якія не зьяўляюцца ўласьнікамі транспартнага сродку і не рэгіструюць гэты від прадпрымальніцкай дзейнасьці. Увоз такімі асобамі аўтамабіляў два і больш разоў на працягу каляндарнага году будзе разглядацца як прадпрымальніцкая дзейнасьць. Указам прадугледжана захаваньне памераў адзіных ставак мытных пошлін і падаткаў для былых ва ўжываньні аўтамабіляў на ўзроўні ставак, якія дзейнічаюць цяпер.

Зь пераліку тавараў, якія абкладаюцца мытнымі пошлінамі пры ўвозе, выключаны пыласосы, відэазапісвальная і відэаўзнаўляльная апаратура. Гэта, як зазначаюць мытнікі, абумоўлена тым, што большасьць грамадзян пры выезьдзе на адпачынак бярэ з сабой відэакамэры, якія пры ўвозе абкладаюцца мытнымі пошлінамі і падаткамі, калі іх не прадставіць да мытнага афармленьня пры вывазе. З мэтай выключэньня канфліктных сытуацый і паскарэньня праходжаньня мытнага кантролю турыстамі гэтая пазыцыя выключана.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG