Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Актывісты незарэгістраванага “Руху “За Свабоду”, які ачольвае Аляксандар Мілінкевіч, выпусьцілі сэрыю значкоў з лічбай “1768”. Яны сымбалізуюць тое, што колькасьць жыхароў Беларусі, незадаволеных аўтарытарнай уладай, насамрэч болей, чым заяўляе кіраўніцтва КДБ.


Гаворачы пра апазыцыю на сваёй першай прэсавай канфэрэнцыі, старшыня КДБ Юры Жадобін адзначыў: “Я б не сказаў, што яны ўяўляюць нейкую пагрозу нацыянальнай бясьпецы, у так званую супольнасьць дэструктыўных элемэнтаў уваходзіць усяго 1767 асобаў. Мы іх усіх ведаем пайменна, і іх ня робіцца ні больш, ні менш”.

"Лічбы на нашым значку сымбалізуюць тое, што колькасьць незадаволеных аўтарытарнай уладай людзей, насамрэч заўсёды будзе болей, чым пра тое дакладаюць прыдворныя генэралы, галоўнай мэтай якіх з’яўляецца імкненьне супакоіць свайго кіраўніка", – кажа намесьнік лідэра “Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG