Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старыя візы ня будуць мець сілу шэнгенскіх


Сёньня апоўначы, з надыходам даты 21-га сьнежня, адразу дзевяць краін далучацца да Шэнгенскай дамовы -- зоны бязьвізавага перасячэньня мяжы.

Тры з гэтых краінаў -- Літва, Латвія і Польшча непасрэдна мяжуюць зь Беларусьсю і, такім чынам, значная частка беларускай мяжы становіцца памежжам з шэнгенскай прасторай. Ці маюць сілу шэнгенскіх візы новых краінаў-сябраў, выдадзеныя раней? Вось што кажа Іржы Чалікоўскі, які ўзначальвае аддзел каардынацыі шэнгенскага супрацоўніцтва ў Чэскім міністэрстве унутраных спраў.

(Чалікоўскі:) “Тыя, хто атрымаў чэскую візу сёньня, або раней да 21 сьнежня, будуць мець права знаходзіцца на тэрыторыі Чэскай рэспублікі, але не на цэлай тэрыторыі Шэнгену. Гэтую магчымасьць дасьць толькі так званая агульная шэнгенская віза, якая будзе выдавацца дыпляматычнымі прадстаўніцтвамі. Толькі гэты ўзор візы будзе дазваляць падарожнічаць па ўсёй тэрыторыі Шэнгену , найдаўжэй да трох месяцаў на працягу паўгоду”.

Беларусь не ўвайшла ў шэраг дзяржаў, грамадзяне якіх будуць атрымліваць візы па зьніжанай цане. Гаворыць Іржы Чалікоўскі:

(Чалікоўскі :) “Стандартная цана за атрыманьне візы гарманізаваная для ўсіх Шэнгенскіх дзяржаў, гэта 60 эўра. Тым ня менш, ёсьць дамовы, на падставе якіх можна атрымаць візы па льготнай цане 35 эўра . Гэта датычыцца тых дзяржаў, што заключылі дамову з Эўразьвязам пра спрашчэньне візавага працэсу. Ад першага студзеня 2008 га году гэта будзе для Украіны, Малдавіі, Расейскай Фэдэрацыі, Македоніі, Сэрбіі, Босьніі і Герцагавіны, Чарнагорыі, Альбаніі . Акрамя агульнага зьніжэньня цаны на 35 эўра, яшчэ ёсьць магчымасьць рабіць пэўныя зьніжкі некаторым катэгорыям грамадзянаў, напрыклад , дзецям, або іншым катэгорыям, што вырашаецца індывідуальна.”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG