Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьмітра Хведарука выпісалі са шпіталю


Хлопец будзе яшчэ з тыдзень лячыцца дома.


“Адчуваю сябе лепей, хоць яшчэ ёсьць слабасьць. Сёньня ледзь спусьціўся ўніз. Доктар сказаў мне яшчэ які тыдзень пабыць дома. Потым зьвярнуцца ў паліклініку і праходзіць курс лекаваньня. Але пасьля гэтага думаю вярнуцца да справаў і далей працягнуць актыўную дзейнасьць у “Маладым фронце”, - заявіў Зьміцер Хверадук у інтэрвію "Свабодзе".







10 сьнежня Зьмітра Хведарука зьбілі спэцназаўцы пад час разгону дэманстрацыі “За незалежнасьць”, прымеркаванай да прыезду расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна.

“Хуткая” прывезла Зьмітра ў шпіталь у непрытомнасьці.

Мэдыкі зафіксавалі пабоі і чэрапна-мазгавую траўму.

Маці Зьмітра накіравала заяву ў пракуратуру і міліцыю з просьбай прыцягнуць да адказнасьці асобаў, якія зьбівалі яе сына.

Зьмітра наведалі прадстаўнікі амбасады ЗША і краінаў Эўразьвязу, а таксама лідэры партыі і вядомыя грамадзкія дзеячы. Дзярждэпартамэнт ЗША асудзіў зьбіцьцё Зьмітра Хведарука і жорсткі разгон мірнай дэманстрацыі.

XS
SM
MD
LG