Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З турмы на Акрэсьціна вызвалілі прадпрымальнікаў


З турмы на Акрэсьціна выйшлі прадпрымальнікі Віктар Калей і Аляксандар Цацура. Абодвух 11 сьнежня асудзілі на 10 сутак арышту.


У першым інтэрвію на волі для “Свабоды” Аляксандар Цацура паведаміў, што адбываў пакараньне ў адной камэры з намесьнікам старшыні партыі БНФ Віктарам Івашкевічам. Той трымаецца бадзёра, кажа Аляксандар Цацура:

“Я злосны і поўны рашучасьці працаваць. Напісаў там артыкул “Міліцэйская сваволя”. Забралі сшытак, заявілі: “Тут пра нас напісана”. Я кажу: “Дык у галаве ж застаецца”. Нават вершы тут склаў, хоць раней не спрабаваў. Пачытаў хлопцам — усе хвалілі”.

Нагадаю, што ў турме на Акрэсьціна, акрамя Віктара Івашкевіча, утрымліваюцца лідэры прадпрымальнікаў Віктар Гарбачоў, Віктар Крываль і грамадзкі актывіст Мікалай Сяргіенка.

XS
SM
MD
LG