Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Льготы на ваду могуць вярнуць


Асобам, якія ўсталявалі ў сваіх кватэрах і дамах індывідуальныя лічыльнікі вады, льготы на ваду могуць быць хутка вернутыя. Пра гэта сёньня заявіў міністар жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Уладзімір Белахвостаў, адказваючы на пытаньні дэпутатаў на сумесным паседжаньні двух палат Нацыянальнага сходу.


Пастанова Савету Міністраў, якая давала льготы цягам трох год з моманту ўстаноўкі лічыльнікамі, страціла сілу. “Аднак мы зараз прыкладаем намаганьні, каб аднавіць гэтую льготу. Думаем, што гэта пытаньне будзе вырашана цягам двух тыдняў”, -- заявіў міністар.
XS
SM
MD
LG