Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бамбіза кажа пра невысокія цэны на прадукты


“Казаць, што ў нас высокія цэны на прадукты – неаб’ектыўна”, -- заявіў сёньня віцэ-прэм’ер беларскага ўраду Іван Бамбіза на сумесным паседжаньні двух палат Нацыянальнага сходу


“Малако ў Беларусі каштуе ўдвая таньней, чым у нашых суседзяў”, – заявіў Бамбіза. “Мы з вялікай цяжкасьцю стрымліваем розьніцу ў коштах паміж унутранымі і экспартнымі пастаўкамі... Я лічу, што цяпер трэба весьці размову не пра зьніжэньне коштаў прадуктаў, а пра падвышэньне заробкаў. Прынамсі, у наступным годзе ўрад прадугледжвае рост рэальных даходаў насельніцтва на 16-19 працэнтаў”.

Іван Бамбіза заявіў, што і ў наступным годзе аграрны кірунак застанецца для ўраду прыярытэтным. Будуць выдзеленыя дадаткова грошы для закупкі неабходнай тэхнікі, ўгнаеньняў, паліва. У бюджэце на 2008 года на аграрны комплекс закладзена каля 4 трыльёнаў рублёў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG