Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В. Гавэл прапануе даваць беларусам візы па 35 эўра


Вацлаў Гавэл і шэраг іншых чэскіх палітыкаў прапануюць зьменшыць кошт шангенскіх візаў для грамадзянаў Беларусі.


У дакумэнце, падпісаным чэскімі палітыкамі, выкладаецца тры варыянты візавай палітыкі адносна Беларусі. Першы, які рэалізуецца цяпер – узьняць кошты віз да 60 эўра і абвясьціць, што зьніжэньне ня будзе магчымым, пакуль Беларусь ня стане дэмакратычнай краінай.

Другі варыянт – пачаць перамовы па візавай праблеме зь беларускімі ўладамі. Аднак, на думку, аўтараў звароту, такія перамовы легітымізавалі б беларускія ўлады, якія да таго ж і ня надта зацікаўленыя ў тым, каб беларускія грамадзяне езьдзілі ў краіны Эўразьвязу.

Нарэшце, трэці варыянт, які падаецца аўтарам звароту найлепшым, – усталяваць кошт шэнгенскай візы для ўсіх беларускіх грамадзян, незалежна ад іх адносінаў з уладамі іх краіны, у памеры 35 эўра. Менавіта такі кошт шэнгенскіх візаў для грамадзянаў Расеі і Ўкраіны.
XS
SM
MD
LG