Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менгарвыканкам прыняў рашэньне пра ўшанаваньні памяці народнага пісьменьніка Беларусі Янкі Брыля.


Афіцыйны дакумэнт вызначае: “Усталяваць на доме №78 на праспэкце Машэрава ў Менску, дзе жыў Янка Брыль, мэмарыяльную дошку з наступным тэкстам: “У гэтым доме жыў народны пісьменьнік Беларусі Янка Брыль.”

Ініцыятва ўшанаваньня памяці Янкі Брыля належыць Таварыству беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Старшыня ТБМ Алег Трусаў кажа, у падтрымку адаведнага звароту свае подпісы паставілі болей за тысячу грамадзянаў Беларусі.

Суразмоўца ўхваляе рашэньне Менгарвыканкама і лічыць, што будзе справядліва, калі ўлады падтрымаюць прапанову ў справе ўшанаваньня памяці Янкі Брыля і ў назве ягоным імём вуліцу ў Менску.

Алег Трусаў нагадвае, што 30 лістапада дэпутаты Менскага гарсавета ў другі раз разгледзялі гэтую прапанову ТБМ і пагадзіся зь ёй.

«Цяпер Менгарвыканкам павінен канкрэтна вызначыць дзе ў Менску будзе вуліца імя Янкі Брыля», – гаворыць Алег Трусаў.

XS
SM
MD
LG